Абразанне манет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сератны дэнарый. Каля 80 г. да н. э.

Абразанне манет — механічнае памяншэнне (апілоўванне, абломліванне) законнай вагі манеты.

Рабілася з мэтай прысваення часткі каштоўнага металу або для памяншэння манетнага кружка цяжкай манеты да вагавой нормы больш лёгкай новай манеты таго ж наміналу ў выніку стыхійнай рэакцыі рынку. На тэрыторыі Беларусі абарачаліся абрэзаныя арабскія дырхемы і пражскія грошы. У адрозненне ад псавання манет абразанне манет рабілася без ведама ўладальніка манетнага двара і было супрацьпраўным дзеяннем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Абразанне манет // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 22. — ISBN 5-85700-077-7.