Авен, знак задыяка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Авен — Знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 0° да 30° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Авена прыблізна з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гэта перыяд, калі дзень становіцца большы за ноч, з кожным днём цеплыні становіцца ўсё больш і больш, і прырода актыўна расквітае, калі прырода ўваходзіць у новы жыцьцёвы цыкл. Таму знак Авена асацыююць з вясной, пачаткам новага, неабмежаванай воляй, натуральнасцю, самавыяўленнем.

У бізнесе Авен - перыяд калі рынак вольны і любая ініцыятыва не сустракае перашкод, гэты час спрыяе любым дзівацкім праектам.

Псіхалагічныя характарыстыкі Авена адпавядаюць гэтаму перыяду. Авен - безразважны першапраходзец, захоплены энтузіяст, эгаістычны, ён кахае на поўную волю і не трывае перашкод. Авен вельмі таленавіты, ён усё лёгка схоплівае, ён паводзіць сябе проста і натуральна. Аднак ён не пераносіць цяжкасцяў, абмежаванняў, абавязальніцтваў, і сустрэўшыся з першай перашкодай можа стаць капрызным і сумным.

Энергія Авена - захопленага першаадкрывальніка - падае па меры пасоўвання да канца знака. Калі Сонца находзіцца ў першых градусах Авена, нараджаюцца геніяльныя паэты, мастакі, музыкі. Калі Сонца находзіцца ў апошняй дэкадзе Авена, нараджаюцца палітыкі.

Авен - прыстанак Марсу (а таксама Плутона, гэтыя планеты з'яўляюцца аканомамі. Венера находзіцца ў Авене ў выгнанні. Сонца знаходзіцца ў экзальтацыі. Сатурн находзіцца ў падзенні.

Гл. таксама Сузор'е Авен