Экліптыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плоскасць экліптыкі добра заўважная на гэтай выяве, атрыманай у 1994 годзе касмічным караблём месяцовай разведкі Клеменціна . Камера Клеменціны паказвае (справа налева) Месяц асвечаную Зямлёй, блікі Сонца, што ўзыходзіць над цёмнай часткай паверхні Месяца, і планеты Сатурн, Марс і Меркурый (тры кропкі ў ніжнем левым вуглу)

Экліптыка (ад лац.: (linea) ecliptica, ад стар.-грэч.: ἔκλειψις — зацьменне) — вялікі круг нябеснай сферы, па якім адбываецца бачны гадавы рух Сонца. Сучаснае, больш дакладнае вызначэнне экліптыкі - перасек нябеснай сферы плоскасцю арбіты барыцэнтра сістэмы Зямля-Месяц.

З-за таго, што арбіта Месяца нахіленая адносна экліптыкі і з-за кручэння Зямлі вакол барыцэнтра сістэмы Месяц-Зямля, плюс да таго ж дзякуючы турбацыі арбіты Зямлі ад іншых планет, сапраўднае Сонца не заўсёды знаходзіцца сапраўды на экліптыцы, але можа адхіляцца на некалькі секунд дугі. Можна сказаць, што па экліптыцы праходзіць шлях «сярэдняга Сонца».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]