Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Парыжа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
20
акруг
Парыжа
Герб Парыжа
17 18 19
  8 9 10 11 20
16 2 3
1 4 12
рака Сена
  7 6 5 13
15 14

Парыж падзелены на 20 муніцыпальных акруг (арандысман, фр.: arrondissements; [aʀɔ̃dismɑ̃]). Нумар акругі паказваецца двума апошнімі лічбамі ў паштовым індэксе Парыжа.

Нумарацыя акругаў ідзе па спіралі па гадзіннікавай стрэлцы ад першай акругі, якая знаходзіцца ў цэнтры горада, на правым (паўночным) беразе Сены.

Кожная акруга падзелена на чатыры квартала (фр. quartiers). Такім чынам, у Парыжы 80 адміністрацыйных кварталаў (фр. quartiers administratifs), у кожным з якіх ёсць сваё аддзяленне паліцыі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя 12 адміністрацыйных акруг[правіць | правіць зыходнік]

11 кастрычніка 1795 года Парыж быў падзелены на 12 акруг. Яны былі пранумараваны з захаду на ўсход; акругі з 1 па 9 знаходзіліся на правым беразе Сены, а з 10 па 12 - на левым беразе. Кожная акруга дзялілася на 4 кварталы, захоўваючы падзел горада на 48 кварталаў, прыняты ў 1790 годзе.

З 1800 года, па рашэнні Напалеона, 12 адміністрацыйных акруг горада падпарадкоўваліся загадам ўрада.

Пашырэнне Парыжа[правіць | правіць зыходнік]

У часы кіравання Луі-Філіпа, з 1841 па 1845 гг., была пабудавана новая гарадская сцяна, празваная Цьерскай (de Thiers), змясціўшы ўнутр таксама многія прыпарыжскія камуны: Гронель, Важырар, Берсі, Шарон, Бельвіль, Ля-Вілет, Ля-Шапель , Манмартр, Бацінёлі, Пасі і Атой. 1 студзеня 1860 па ўказе наступнага кіраўніка Напалеона III гэтыя камуны былі афіцыйна далучаны да горада, чыя тэрыторыя адразу павялічылася ў 2,5 разы, а насельніцтва пераваліла за мільён. Новыя тэрыторыі і 12 старых акругаў былі ператвораныя ў цяперашнія 20.

Мэр кожнай акругі прызначаўся кіраўніком французскай дзяржавы і абіраўся з самых буйных падаткаплацельшчыкаў; займаўся толькі грамадзянскімі актамі, ваеннай павіннасцю, школамі і вядзеннем выбарчых спісаў.