Азарыцкі бой

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азарыцкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Азарыцкі бой
Азарыцкі бой
Дата 17 лютага 1942
Месца Азарычы
Вынік Вызваленне Азарыч
Праціўнікі
Партызанскія атрады:
 · Чырвоны Кастрычнік
 · А. Ф. Каваленкі
 · І. Р. Жулегі
 · Капаткевічы
Нямецка-фашысцкія захопнікі
Камандуючыя
Ф. І. Паўлоўскі невядома
Сілы бакоў
невядома 70
Страты
невядома каля 40 салдат і афіцэраў

Азарыцкі бой — бой, які адбыўся 17 лютага 1942 года ля в. Азарычы Даманавіцкага раёна.

У вёсцы размяшчаўся варожы гарнізон з 70 чалавек, знаходзіліся склады з хлебам, прызначаным для адпраўкі ў Германію.

Аперацыяй кіраваў Ф. І. Паўлоўскі. Атрад Каваленкі прыкрываў дарогу Кабыльшчына — Азарычы, узвод атрада «Чырвоны Кастрычнік» — дарогу Азарычы — Валасовічы.

У 7 гадзін раніцы партызаны скрытна занялі заходнюю частку Азарычаў, ударная група атакавала каравульнае памяшканне прціўніка. У вынніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі гарнізон, знішчылі каля 40 салдат і афіцэраў, захапілі 2 станковыя і 1 ручны кулямёты, 35 вінтовак, каля 50 тыс. патронаў, раздалі насельніцтву каля 850 т. збожжа.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1. Кн. 1; Дадатак / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.:. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 67. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8.