Альчэры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альчэры
баскск.: Altxerri
Каардынаты: 43°16′07″ пн. ш. 2°08′05″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Краіна Баскаў
Год адкрыцця 1956
Альчэры (Іспанія)
Альчэры
Альчэры

Альчэры (баскск.: Altxerri, [al'tʃeri]) — пячора ў Іспаніі, размешчаная недалёка ад Сан-Себасцьяна, паблізу населенага пункта Ая. Пячора была адкрыта выпадкова пры дарожных работах, але цікавасці не выклікала. Яе вывучэнне пачалося толькі ў 1962 годзе групай маладых энтузіястаў. Неўзабаве для абмежавання пранікнення ў пячоры былі ўсталяваныя дзверы. У тым жа годзе пры абследаванні пячоры былі знойдзены першыя петрагліфы, а крыху пазней і каменныя прылады. Выявы бізона, аленяў, ліс, рыб, сайгакаў, казярогаў і птушак. У 1996 годзе выйшла кніга нямецкага даследчыка пад назвай «Ekain і Altxerri». За 11 км на паўднёвы захад ад Альчэры знаходзіцца пячора Экаін.