Аляксандр Яўменавіч Дзідзенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Яўменавіч Дзідзенка
Дата нараджэння 12 лістапада 1923(1923-11-12)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2015(2015-07-28) (91 год)
Месца пахавання
Род дзейнасці таксіколаг, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, прарэктар
Навуковая сфера Атручванне фосфараарганічнымі злучэннямі[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За баявыя заслугі» медаль «За абарону Каўказа»

Аляксандр Яўменавіч Дзідзенка (12.11.1923, с. Кірава, Няміраўскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна — 28.07.2015) — беларускі таксіколаг. Кандыдат медыцынскіх навук (1964), дацэнт (1966). Палкоўнік медыцынскай службы (1967). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Вінніцкую фельчарска-акушэрскую школу (1941), Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (Ленінград; 1953)[2].

Працаваў у Адэскай ваеннай акрузе (1945—1947, фельчар палкавога медыцынскага пункта); Беларускай ваеннай акрузе (1953—1958, старшы ўрач ваеннай часткі, з 1954 — старшы афіцэр аддзела кадраў); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (1958—2002; старшы выкладчык курса таксікалогіі ваеннай кафедры, у 1971—1973 — начальнік вучэбнай часткі кафедры, у 1978—1989 — прарэктар па вучэбнай рабоце, у 1989—1994 — супрацоўнік аддзела дактарантуры, аспірантуры і клінічнай ардынатуры, з 1994 — на кафедры сацыяльнай гігіены, эканомікі і арганізацыі аховы здароўя)[2].

Памёр 28 ліпеня 2015, пахаваны ў Мінску на могілках «Калодзішчы»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы: пытанні тэрапіі пры атручэнні фосфарарганічнымі злучэннямі[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Чырвонай Зоркі (1944, 1956), медалі «За баявыя заслугі», «За абарону Каўказа» і інш[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Диденко Александр Евменьевич // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011 : к 80-летию БелМАПО. — Минск, 2011. — С. 36—37.
  • Диденко Александр Евменьевич // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Минск, 2006. — С. 22—23.