Алімпійскі ордэн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Алімпійскі ордэн | |
| Краіна | |
|---|---|
| Тып |
ордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта |
| Статус |
уручаецца |
| Статыстыка | |
| Дата заснавання |
1974 год |
Алімпійскі ордэн — ордэн Міжнароднага алімпійскага камітэта, які прысуджаецца за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам. Заснаваны ў 1974 годзе.
Змест |
Ступені ордэна [правіць]
Першапачаткова меў тры ступені:
- Залаты Алімпійскі ордэн.
- Сярэбраны Алімпійскі ордэн.
- Бронзавы Алімпійскі ордэн.
З 1984 гады ўручаюцца толькі дзве ступені — Залаты ордэн і Сярэбраны ордэн[1].
Правілы ўзнагароджання [правіць]
Ордэн з'яўляецца персанальнай узнагародай, якая прысуджаецца ад імя МАК за асаблівыя заслугі перад алімпійскім рухам.
Дзеючыя члены МАК ордэнам не ўзнагароджваюцца.
З 2002 года ўведзены дадатковыя абмежаванні на ўзнагароджанне ордэнам:
- Спынена ўзнагароджанне спартсменаў-уладальнікаў алімпійскіх медаляў, паколькі яны ўжо маюць найбольш прэстыжную ўзнагароду ў алімпійскім руху.
- Абмежавана колькасць узнагарод, якія прысуджаюцца дзеячам адной краіны: не больш за адзін ордэн у год.
Зноскі
- ↑ Marie-Hélène Roukhadzé The Olympic Order (англ.) . The Olympic Winter Games: Fundamentals and Ceremonies. МАК (31 студзеня 2002). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2012. Праверана 21 снежня 2011.