Англійскі сэтар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Англійскі сетэр)

Англі́йскі сэ́тар[1] (англ.: English Setter) — парода сабак з групы лягавых. Англійскі сэтар — прамы нашчадак старых еўрапейскіх сабак, якія выкарыстоўваліся ў Сярэднявеччы для палявання на птушак з сеткай. Сваім сучасным абліччам сабакі пароды ў значнай ступені абавязаны Э. Лавераку, які, пачаўшы сваю дзейнасць ў 1825 годзе, на працягу 50 гадоў змяняў і паляпшаў якасці пароды шляхам інбрыдынга, падбору і адбору. Англійскі сэтар — найбольш вядомая і распаўсюджаная парода сярод сэтараў.

Зноскі

  1. Напісанне «сэ́тар» у адпаведнасці са Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сетэры // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).