Андрэеўская вуліца (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэеўская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Архірэйская Слабодка, Абісінія
Працягласць 700 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пралетарская
Паштовы індэкс 220088[1]
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Андрэеўская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных у Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада.[4] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.[6]

У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).[7]

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Далягляды вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Паштовыя аддзяленні па вуліцы Андрэеўскай. Белпошта. Праверана 28 лістапада 2013.(недаступная спасылка)
  2. Квартал вуліц Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш.. Мінск: гісторыя і сучаснасць. Праверана 23 лістапада 2013.
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). strybelz.ru. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
  4. Архіўная копія(недаступная спасылка). karty.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Сацукевіч, Іван. Архіўная копія(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 6 ліпеня 2018.
  7. Архіўная копія(недаступная спасылка). http://wwii-photos-maps.com. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]