Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі
Друцк
Друцк
староста аршанскі
з 1547

Нараджэнне каля 1480
Смерць 1558
Род Друцкія-Азярэцкія
Бацька Іван Бабіч

Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі (каля 1480 — 1558) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Азярэцкіх герба «Друцк». Сын Івана Бабіча.

Стараста аршанскі з 1547 года. Валодаў таксама часткай Худава і Новым Сялом у былым Друцкім княстве. У 1551 годзе атрымаў ад вялікага князя Дусяты ў Браслаўскім павеце.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў сыноў Васіля (каля 1510—1582), Багдана (каля 1520—1601), Івана і Міхаіла (памерлі маладымі); унук Васіль Вагілевіч (памёр у 1607) — апошні з Друцкіх-Азярэцкіх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]