Антаніна Лявонцьеўна Зубкова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антаніна Лявонцьеўна Зубкова
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1920(1920-10-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1950(1950-11-13) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне капітан
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антаніна Лявонцьеўна Зубкова (12 кастрычніка 1920, Разанская губерня — 13 лістапада 1950, Масква) — савецкі штурман пікіруючага бамбавіка, гвардыі капітан, Герой Савецкага Саюза (1945).

Нарадзілася 12 кастрычніка 1920 г. у сяле Семіён Ражскага павета Разанскай губерні ў сялянскай сям’і. Руская.

Пасля заканчэння сярэдняй школы з залатым медалём у 1938 годзе без экзаменаў паступіла на механіка-матэматычны факультэт МДУ. Ва ўніверсітэце была камсоргам вучэбнай групы. Вучылася на адным курсе з іншымі будучымі вядомымі лётчыцамі Вялікай Айчыннай вайны: Еўдакіяй Пасько, Яўгеніяй Рудневай, Кацярынай Рабавай.

Ваявала на франтах Вялікай Айчыннай вайны з красавіка 1943 года, штурман эскадрыллі палка. Удзельнічала ў складзе гэтага палка ў абароне Сталінграда, баях па прарыве Блакітнай лініі на Кубані (у гэты перыяд вайны была ўзнагароджана першым ордэнам — Чырвонай зоркі), затым у Крыме. У далейшым полк пераляцеў на Заходні фронт і вёў наступ у Беларусі, Прыбалтыцы і Усходняй Прусіі.

З 1944 года член УКП(б)/КПСС.

Жыла ў Маскве. Скончыла жыццё самагубствам (паводле іншых звестак — загінула ў аўтакатастрофе) 13 лістапада 1950 года. Пахаваная на Ваганькаўскіх могілках (20 участак).