Антэна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Тэлевізійная антэна

Антэна — прыбор, які ужываецца для рэгістрацыі электрамагнітнага выпраменьвання ў радыёдыапазоне. Іх дзеянне заснавана на ператварэнні энергіі радыёвыпраменьвання ў энергію зменнага электрычнага току. Прасцейшай антэнай з'яўляецца металічны стрыжань, т. н. паўхвалевы рэзанансны вібратар. Калі гэты вібратар злучыць з генератарам электрамагнітнага выпраменьвання, то ён зможа як выпраменьваць у прастору электрамагнітныя хвалі ў радыёдыапазоне, так і рэгістраваць іх, бо электрамагнітныя хвалі будуць індукаваць у ім электрычных ток. Найбольш эфектыўна працуе вібратар, даўжыня якога роўная палове даўжыні прыманай хвалі. Такім чынам, антэны прымаюць электрамагнітнае выпраменьванне толькі вызначанай хвалі, велічыня якой залежыць ад памеру і канструкцыі антэны.

Антэны валодаюць накіраваным дзеяннем, гэта значыць напружанасць прыманай ці выпраменьванай імі энергіі залежыць ад накірунку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons