Аперацыя Хваля (СССР, 1956)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аперацыя «Хваля» (рус. «Волна») — ваенная аперацыя савецкіх узброеных сілаў у Венгрыі. Праводзілася з 23.10.1956, сіламі Асобага стралковага корпуса ў Венгрыі і іншых савецкіх частак у адпаведнасці з аперацыйным планам «Компас», згодна з пастановай савецкага ўраду і ў сувязі з падзеямі 23 кастрычніка ў Венгрыі. Савецкім бокам аперацыя фармальна прадстаўлялася дзеяннямі ў дапамогу краіне-удзельніцы Варшаўскага дагавору па аднаўленні канстытуцыйнага парадку.

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Аперацыя пачалася пад’ёмам па баявой трывозе з загаду Міністра абароны СССР (23:00 маск. часу 23.10.1956[1]) 2 мех. дывізій Асобага корпуса (2 мд і 17 мд), дыслак. у Венгрыі; стралковага корпуса Прыкарпацкай ваеннай акругі (1 стралковая, 1 механізаваная дывізіі); 1 механіз. дывізіі Асобнай механізаванай арміі, дыслак. у Румыніі, каля румына-венгерскай мяжы.

Разам па баявой трывозе былі паднятыя 5 дывізій сав. войскаў у складзе: 31.550 ч., 1130 танкаў і САУ, 615 гармат і мінамётаў, 185 зенітных гармат, 380 бронетранспарцёраў, 3930 аўтамашын.

У баявую гатоўнасць былі пастаўленыя 2 савецкія авіядывізіі ў Венгрыі (1 знішч. і 1 бамбардз.) і 2 авіядывізіі Прыкарпакай акругі (1 знішч. і 1 бамбардз.) у складзе 159 знішчальнікаў і 122 бамбардзіроўшчыкаў.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

Паднятыя па трывозе войскі атрымалі наступныя задачы:

  • Асобы корпус павінен быў увайсці ў Будапешт, захапіць найважнейшыя аб’екты горада і аднавіць у горадзе парадак; частка сіл корпуса павінна была ўтварыць прыкрыццё з боку аўстрыйскай мяжы;
  • Стралк. корпус ПрыкВА павінен быў заняць буйныя адм. цэнтры ўсходняй часткі Венгрыі — Дэбрэцэн, Ясберэнь, Сольнак;
  • Мех. дывізія Асобнай мех. арміі павінна была заняць важнейшыя гарады паўднёвай часткі Венгрыі — Сегед, Кечкемет.

Першы дзень[правіць | правіць зыходнік]

На 12:00[час?] 24.10.1956 часткі Асобага корпуса, якія ўвайшлі ў Будапешт на працягу 2:00 — 4:00 мясцовага часу 24.10.1956, занялі найважнейшыя аб’екты горада і праводзілі ачыстку ад дэманстрантаў раёна радыёстанцыі, рэдакцыі «Сабад неп», газеты венг. кам. партыі і гасцініцы «Асторыя». Паміж паўстанцамі і сав. войскамі (разам з якімі выступалі венг. сілы бяспекі і ўнутранай аховы) вялася страляніна; з абодвух бакоў былі забітыя і параненыя.

На 23.10.1956 у Будапешце былі дыслакаваныя каля 7 тыс. венг. вайскоўцаў і 50 танкаў. У ноч на 24.10.1956 у горад былі ўведзеныя каля 6 тыс. савецк. вайскоўцаў, 290 танкаў, 120 БТР і 156 гармат. Неўзабаве да іх далучыліся часткі 3-га стралк. корпусу Венг. нар. арміі. У першыя гадзіны баёў савецкія і венгерскія ўрадавыя сілы знішчылі 340 паўстанцаў.

Усход і поўдзень Венгрыі[правіць | правіць зыходнік]

Тымчасам стралк. корпус ПрыкВА у ноч на 24.10.1956 перайшоў сав.-венг. мяжу, прайшоў галоўнымі сіламі Н’ірэдзьхаза і Дэбрэцэн і падступаў да Сольнака; мех. дывізія АМА ў 4:15 — 6:20 мясцовага часу 24.10.1956 уступіла галоўнымі сіламі на тэрыт. Венгрыі і да 9:20 выйшла ў раён Кечкемета, пакідаючы 1 полк у Сегедзе. Сав. знішчальная авіяцыя прыкрывала войскі на маршы, бамбардз. была напагатове на аэрадромах.

Пасля 25 кастрычніка[правіць | правіць зыходнік]

З раніцы 25.10.1956 супраціўленне паўстанцаў у Будапешце рэзка ўзмоцнілася з-за падзей каля будынку Парламента («крывавы чацвер»). Дывізіі ПрыкВА, якія падыйшлі да Будапешта 25.10.1956 — 33-я гв. мех. дывізія раніцай, і 128-я гв. стралк. дывізія ўвечары — былі перададзеныя ў склад Асобага корпусу і ўведзеныя ў горад. Часткі 33-й дывізіі атрымалі задачу ачысткі ад паўстанскіх атрадаў і апорных пунктаў усёй цэнтральнай часткі гораду. Савецкія войскі панеслі адчувальныя страты, бо паўстанцамі супраць танкаў былі ўжытыя процітанкавыя і зенітныя гарматы, гранатамёты, бутэлькі з запальнай сумессю.

На раніцу 28.10.1956 быў запланаваны штурм цэнтру Будапешта супольна з венгерскімі 5-м і 6-м механіз. палкамі. Але перад пачаткам аперацыі венгерскія часткі атрымалі загад аб няўдзеле ў баявых дзеяннях.

Савецкія войскі атрымалі загад аб спыненні агню 29.10.1956, і быў пачаты іх вывад з Будапешта. Да 31.10.1956 усе савецкія злучэнні і часткі пакінулі горад і занялі пазіцыі ў 15 — 20 км ад Будапешта; штаб Асобага корпусу размясціўся на аэрадроме ў Тэкеле.

Зноскі

  1. Гэты час падаецца ў крыніцах як той час, на які быў завершаны ўласна пад’ём па баявой трывозе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]