З пляцоўкі Вікіпедыя.
Арангутаны (Pongo) — род дравесных чалавекападобных малпаў, адны з блізкіх родзічаў чалавека. Назва паходзіць ад малайскага Orang Hutan, што азначае «лясны чалавек» (orang — «чалавек», hutan — «лес»). У беларускай мове раўназначна ўжыванне «арангутанг», але ў заалогіі ўжываецца толькі першы варыянт.
Арангутаны — адзіны сучасны род у падсямействе Ponginae. Да вымерлых родаў адносяцца гігантапітэкі (Gigantopithecus) і сівапітэкі (Sivapithecus).
У дзікай прыродзе сустракаюцца ў лясах на астравах Калімантан і Суматра Малайскага архіпелагу.
Род уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу.