Астанкінская тэлевежа
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Астанкінская тэлевежа — тэлевізійная і радыёвяшчальная вежа, размешчаная ў Маскве. Вышыня - 540 м, чацвёрты ў свеце па вышыні будынак пасля хмарачоса Бурдж-Халіфа (Дубай), тэлевежы Гуанчжоў (Гуанчжоў) і тэлевежы Сі-Эн Таўэр (Таронта).
Галоўны канструктар — Н. В. Нікіцін. Інжынеры — М. А. Шкуд і Б. А. Злобін. Галоўны архітэктар — Л. І. Баталаў. Архітэктары — Д. І. Бурдзін, М. А. Шкуд і Л. І. Шчипакін. Рашэнне аб будаўніцтве вежы было прынята ў 1957 годзе, будаўніцтва вялося з 1963 па 1967. У той час гэта быў самы вялікі па вышыні будынак у свеце.
