Аяць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аяць
Характарыстыка
Даўжыня
  • 266 км
Басейн 5 220 км²
Расход вады 51,8 м³/с
Вадацёк
Выток Чаймозера[d]
 • Каардынаты 60°24′29″ пн. ш. 35°20′26″ у. д.HGЯO
Вусце Свір
 • Каардынаты 60°30′19″ пн. ш. 33°01′38″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Свір → Ладажскае возера

Краіна
Код у ДВР 01040100812102000012850
physical
Аяць
Аяць
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аяць (руск.: Оя́ть) — рака ў Ленінградскай і Валагодскай абласцях Расіі, левы прыток Свіры (басейн Ладажскага возера). Бярэ свой пачатак з Чаймвозера на Вепсаўскім узвышшы на тэрыторыі Валагодскай вобласці. Вышыня вытоку — 222 м над узроўнем мора. Даўжыня Аяці — 266 км, плошча вадазборнага басейна — 5220 км². Расход вады за 39 км ад вусця — 51,8 м³/с. Вышыня вусця — 4,6 м над узроўнем мора.

Ад вытоку да вёскі Алёхаўшчына берагі пераважна пагорыстыя, пакрытыя лесам. Да в. Вінніцы Аяць — рэчка шырынёй 5-10 м, глыбіня рэдка перавышае 1 м.