Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аўтагідраўзмацняльнік)
Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Галіна Аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя рулявыя механізмы з гідраўзмацняльнікамі, помпы гідраўзмацняльнікаў руля

Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік» — прадпрыемства па вытворчасці кампанентаў рулявога кіравання для аўтамабільнай тэхнікі у Барысаве, размешчаны па адрасе вуліца Чапаева, 56. Пры заводзе палітэхнікум, ПТУ металістаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1967 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску асабліва складанай прадукцыі, з 1971 завод «Аўтагідраўзмацняльнік», з 2000 года РУВП з сучаснай назвай.

Прадукцыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная прадукцыя (2005): рулявыя механізмы з гідраўзмацняльнікамі, помпы гідраўзмацняльнікаў руля, гідрацыліндры, дэталі гідрасістэм для легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, тралейбусаў; аўтазапчасткі; розныя штампаваныя вырабы з чорных металаў; слясарна-мантажны інструмент. Прадукцыя пастаўляецца на Мінскі аўтазавод, расійскія прадпрыемствы (Горкаўскі, Ульянаўскі, Камскі, Уральскі, Лікінскі аўтамабільныя заводы, «Паўлаўскі аўтобус»), ва Украіну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]