Аўтамат, зброя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Гэта пачатак артыкула пра стралковую зброю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Розныя мадыфікацыі штурмавой вінтоўкі M16 (ЗША)
Файл:Rifle AK-47.jpg
Аўтамат Калашнікава АК-47 (СССР)
Аўтамат, або штурмавая вінтоўка — аўтаматычная стралковая зброя (па сутнасці аўтаматычны карабін), якая выкарыстоўвае прамежкавы патрон, асноўная індывідуальная зброя жаўнераў большасці сучасных армій. Першы аўтамат распрацаваны У.Р. Фёдаравым у 1916 годзе. Масава пачалі распрацоўвацца і выкарыстоўвацца на прыканцы 2-й Сусветнай вайны (аўтаматы МР-43 і StG-44).
Сучасныя аўтаматы звычайна маюць калібр 5,45—7,62 мм, умяшчальнасць магазіну 20—35 патронаў. Механізмы большасці з іх працуюць за кошт адводу часткі парахавых газаў са ствала.
Пехацінец з аўтаматычнай вінтоўкай HK33
На ўзбраенні войскаў Рэспублікі Беларусь стаяць розныя мадыфікацыі аўтамата Калашнікава АК-74.
