Нацыянальная бібліятэка Францыі
| Нацыянальная бібліятэка Францыі | |
Авальная зала ў старым будынку бібліятэкі на вуліцы Рышэльё |
|
|
|
|
| Месцазнаходжанне | |
|---|---|
| Збор | |
| Памер збору | |
| Доступ і карыстанне | |
| Колькасць чытачоў |
1,3 млн у год[3] |
| Іншая інфармацыя | |
| Бюджэт |
€254 млн[4] |
| Супрацоўнікі |
2 651[5] |
| Вэб-сайт | |
Нацыянальная бібліятэка (фр. Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўная бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. - поўны дзень.
Спіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:
- сховішча манускрыптаў і старадаўніх кніг у будынку Рышэльё/Лувуа (site Richelieu/Louvois) у 2-ай акрузе змяшчае 12000000 малюнкаў і гравюр, 890 тыс. карт і планаў, 530 тыс. манет;
- галоўнае сховішча ў новым ансамблі будынкаў Тальбіяк або Франсуа-Мітэран (site François-Mitterrand (Tolbiac)) у 13-й акрузе;
- Арсенал (site de l'Arsenal) у 4-й акрузе;
- Бібліятэка-музей Оперы Гарнье (Bibliothèque-musée de l'Opéra) у 9-й акрузе;
- на Страсбургскім бульвары (site du boulevard de Strasbourg) у 10-й акрузе;
- дом Жана Вілара (Jean Vilar) у Авіньёне;
- тэхнічная частка ў Бюсі-Сен-Жорж (Bussy-Saint-Georges);
- тэхнічная частка ў Сабле-сюр-Сарта (Sablé-sur-Sarthe).
Кароткая гісторыя [правіць]
Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Еўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Луўры яшчэ пры Карле V (кіраваў у 1364—1380 гг.) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэнне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 г. вывез увесь збор з Луўра ў Фантэнбло.
У XVII стагоддзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 г. быў выдадзены першы яе каталог. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведвання. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэнню Канвента ў часы Вялікай Французскай рэвалюцыі. У XIX стагоддзі намаганнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ BnF - ABC of the collections: N for Numerous (англ.) (8 красавіка 2010). Праверана 15 ліпеня 2010.
- ↑ BnF - La BnF en chiffres - Collections (фр.) (2008). Праверана 14 ліпеня 2010.
- ↑ BnF - La BnF en chiffres - Publics (фр.) (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
- ↑ BnF - La BnF en chiffres - Budget (фр.) (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
- ↑ BnF - La BnF en chiffres - Personnels (фр.) (31 кастрычніка 2006). Праверана 14 ліпеня 2010.
| Гэта пачатак артыкула пра Францыю. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |