Барнаба да Модэна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барнаба да Модэна
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1328[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1386[1][2]
Месца смерці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Барнаба да Модэна (іт. Barnaba da Modena; 1328/1330, Модэна — пасля 1386) — італьянскі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Барнаба да Модэна як мастак працаваў пераважна на поўначы Італіі, у Лігурыі і П’емонце, а таксама ў Пізе. У 1361 годзе ён выконваў замовы для генуэзскага Палаца Дожаў, у 1370 — для Гандлёвай палаты Генуі. Яго творы створаны ў венецыянска-візантыйскім мастацкім стылі, відаць, найбольш знаёмым Барнаба да Мадэна. Майстар заставаўся верны гэтай манеры выканання да сваёй апошняй, вядомай нам працы — фрэскі Страшны суд — выкананай ім у візантыйскім стылі для царквы св. Агосціна ў Генуі.

Зноскі

  1. а б Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б opac.vatlib.it Праверана 11 мая 2022.