Барыс Андрэевіч Кожыхаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Андрэевіч Кожыхаў
Дата нараджэння 7 ліпеня 1932(1932-07-07) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Барыс Андрэевіч Кожыхаў (7 ліпеня 1932, Свярдлоўск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. З 1956 па 1970 г. працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам ва Уральскім філіяле Іпрамашпрама ў Златавусце. З 1970 года — галоўны архітэктар аддзела ў Саюзмашпраекце, аб’яднанні БелОМА, будаўнічага аддзела ў Белдзіпрабіясінтэзе, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у Аўтарампрампраекце ў Мінску.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Ім быў запраектаваны комплекс будынкаў НДІ ў Іжэўску (1965), шэраг вытворчых карпусоў (1970), заводакіраўніцтва машынабудаўнічага завода (1971), Дом Саветаў (1973) у Златавусце.

Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): завод бялкова-вітамінавых канцэнтратаў у Наваполацку (1975), станцыя аўтатэхабслугоўвання з адміністрацыйна-бытавым блокам па вул. Купрыянава ў Мінску (1980), вытворчыя будынкі, станцыі аўтатэхабслугоўвання і іншыя прамысловыя аб’екты Мінаўтапрама СССР у розных гарадах краіны.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1969).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]