Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Грамадскае аб’яднанне «Белару́ская асацыя́цыя ахвя́р паліты́чных рэпрэ́сій» (БААПР) — добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Устаноўчы з’езд адбыўся 78 лютага 1992 года ў Мінску. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 5 чэрвеня 1992 года. Вышэйшы орган — з’езд, кіруючы — рада, выканаўчы — управа. Старшыні: Г. В. Штыхаў (у 1992—1994), Алена Кобец-Філімонава[1], Зінаіда Тарасевіч.

БААПР ставіць сабе за мэту: удзел у рабоце па аднаўленні парушаных правоў і інтарэсаў незаконна рэпрэсіраваных грамадзян, садзеянне поўнай і публічнай рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій; аказанне прававой, матэрыяльнай, сацыяльна-бытавой і іншай дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій; удзел у рабоце па ўвекавечанні памяці ахвяр рэпрэсій, пошукі месцаў пахаванняў рэпрэсіраваных, устанаўленне помнікаў ахвярам рэпрэсій, стварэнне Кніг памяці; садзеянне дэмакратычным пераўтварэнням і барацьбу супраць актаў беззаконня і дыскрэдытацыі; развіццё прававой і гуманітарнай свядомасці грамадзян; арганізацыю сумесна з архіўнымі ўстановамі выставак і іншых асветных мерапрыемстваў, прысвечаных памяці ахвяр рэпрэсій, і іншае[2].

У склад арганізацыі ўваходзілі Бабруйскае аддзяленне ахвяр палітычных рэпрэсій, Гродзенскае абласное аб’яднанне ахвяр неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій (абодва створаны ў 1990 годзе), Брэсцкая абласная асацыяцыя ахвяр неабгрунтаваных рэпрэсій, Гомельская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій (абедзве ў 1991 годзе), Брэсцкая і Маладзечанская гарадскія, Пухавіцкая раённая асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій (усе ў 1992 годзе).

Зноскі

  1. http://www.narb.by/rus/news/~year__m20=2017~page__m20=3~news__m20=362(недаступная спасылка)
  2. У. І. Адамушка. Беларуская асацыяцыя ахвяраў палітычных рэпрэсій // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 405.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]