Белякі (род)
Белякі (Bielak) - шляхецкі род Вялікага княства Літоўскага аднайменнага герба "Бяляк" - у чырвоным полі дзве сярэбраныя калоны, у навершы дваранская карона без шлема.
Род мае татарскае паходжанне. Самуіл Бяляк быў ротмістрам каралеўскіх войскаў і ў 1761 валодаў маёнткам Лоўчыцы ў Новагародскім ваяводстве. Прадстаўнікі роду валодалі так сама маёнткам Панары ў Ашмянскім павеце.
Прадстаўнікі рода[правіць | правіць зыходнік]
- І калена
1. Есьман ці Асман, паручнік войск Рэчы Паспалітай.
- ІІ калена
2/1. Самуэль, маёр войск Рэчы Паспалітай, валодаў маёнткам Лоўчыцы Наваградскага ваяводства, які прадаў Тупальскім (1761).
3/1. Міхаіл
4./1. Юзаф
- ІІІ калена
5/2. Аляксандр, *1758, жонка Асея Асановіч.
- ІV калена
6/5. Юзаф, *1798.
7/5. Мустафа ці Сцяпан, *1806.
8/5. Давід, *1812.
Прызнаны ў дваранстве пастановай Гродзенскага ДДС (дваранскага дэпутацкага сходу) 09.01.1837, звестак аб зацвярджэнні ўказам Сената не адшукана. _____________________________
Крыніцы: ф. 319, воп. 2, спр. 375.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. «Б»./ с. Рыбчонак [і інш.].-Мінск: НАРБ, 2007.
- Herbarz rodzin tatarskich w polsce/Stanislaw Dziadulewicz. Wilno. 1929, s. 62-64.
- Гербовник дворянских родов Царства Польского, часть 1, Варшава, 1853, стр. 65.
- Список дворянам Царства Польского, с приобщением кратких сведений о доказательствах дворянства - Варшава, 1851.
- Мухлинский А. Исследование о происхождении и состоянии литовских татар. – СПб., 1857.