Бермудскі парус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яхта з бермудскім парусам у якасці грота (пазначаны чырвоным колерам)

Бермудскі парус — трохвугольны парус, які расцягваецца паміж мачтаю і гарызантальным гікам. На сённяшні дзень — найбольш распаўсюджаны тып паруса, у прыватнасці часта сустракаецца ў якасці грота на спартыўных яхтах.