Брылеўскія могілкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брылеўскія могілкі, таксама вядомыя пад назвай «Брылевічы» і «Дружба» — могілкі ў Мінску, займаюць невялікую прастору, закрытую паміж дзвюма будоўлямі і тэрыторыяй праваслаўнай царквы, на праспекце Дзяржынскага і праспекце Газеты «Праўда». Адзіны доступ — праз браму з праспекта Газеты «Праўда». Раней належалі зніклай вёсцы Брылевічы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Год адкрыцця дакладна не вядомы. Пахаванні на гэтым месцы з’явіліся ў XIXII стагоддзях, пра што сведчаць захаваныя дрыгавіцкія курганы. У 1964 годзе вёскі Рылоўшчына і Брылевічы былі аб’яднаны і пераназваны ў вёску Дружба[1]. У 1980 годзе могілкі закрытыя з дазволам падхавання да сваякоў[2]. Плошча — 0,5179 гектара; колькасць пахаванняў — больш за 300[2]. У 1985 годзе вёска Дружба ўвайшла ў склад горада разам з могілкамі.

Да 2009 года могілкі былі вядомыя пад назвай «Дружба»[3].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Як і многія іншыя старыя могілкі Мінска, «Брылевічы» ўяўляюць сабой спалучэнне савецкіх і праваслаўных тыпаў пахавання. На Брылеўскіх могілках знаходзіцца вялікая колькасць пахаванняў ХІХ — 1-й паловы ХХ ст. У адрозненне ад некаторых іншых старых могілак, магілы дасавецкай і ранняй савецкай эпохі не сканцэнтраваны ў пэўным месцы, а раскіданы сярод савецкіх пахаванняў. Многія з такіх старых магіл кінуты, некаторыя даглядаюцца валанцёрамі, некаторыя сталі ахвярамі вандалізму[4]. Многія пахаванні аб’яднаны некалькімі распаўсюджанымі прозвішчамі, што не з’яўляецца рэдкасцю для вясковых могілак.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]