Буднікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бу́днікі — катэгорыя працаўнікоў на Беларусі ў XV — сярэдзіне XIX стагоддзяў, якія працавалі галоўным чынам на будах. Набіраліся пераважна са збяднелых сялян. Некваліфікаваныя буднікі звычайна выпальвалі попел з драўніны пэўных парод і нарыхтоўвалі дровы, клёпку для будных печаў. Кваліфікаваныя буднікі выварвалі з попелу паташ (палівачы і карытнікі), выпальвалі вугаль для кузняў, рабілі бочкі пад паташ, выконвалі дапаможныя работы (кавалі, бондары, цагельнікі і іншыя). За сваю працу буднікі атрымлівалі ардынарый (харчы), адзенне і грашовую плату. Большасць буднікаў мела свае хаты, бяздомныя жылі па месцы працы ў спецыяльных памяшканнях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]