Бязвусікавыя насякомыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бязвусікавыя насякомыя
Protura specimen (Acerentomon species) micrograph.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Членістаногія

Надклас:

Шасціногія

Клас:

Скрытнасківічныя

Парадак:

Бязвусікавыя насякомыя

Навуковая назва

Protura Silvestri, 1907

ITIS   99210
NCBI   29999

Бязвусікавыя насякомыя (Protura) — атрад членістаногіх. Раней разглядаўся як атрад (клас) першаснабяскрылых насякомых.

Даўжыня 0,5—2 мм, цела членістае, чэрвепадобнае, малочна-белае або жаўтаватае. Ротавы орган сысучы, уцягнугы ў галаўную капсулу (энтагнатызм). Пярэднія грудныя ногі даўжэйшыя за астатнія, накіраваны ўперад, функцыянальна замяняюць вусіхі. У пярэдняй частцы брушка рудыментарныя 1—2-членікавыя канечнасці.

У сусветнай фауне каля 300 відаў, пашыраны амаль усюды; на Беларусі найбольш вадомы бязвусечнік еўрапейскі. Жывуць у глебе, лясным подсціле, гнілых ствалах дрэў і пнях. Мяркуюць, што бязвусікавыя насякомыя высмоктваюць сокі з ніжэйшых грыбоў, кормяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі.

Лічынкі падобныя да дарослых, метамарфоз эводэіцца да павелічэння колькасці брушных сегментаў.

Літаратура[правіць]

  • Бязвусікавыя насякомыя // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.