Бізнес-план

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бізнес-план — дакумент з абгрунтаваннем запланаванай камерцыйнай дзейнасці фірмы на пэўны перыяд.

Распрацоўваецца супрацоўнікамі фірмы з дапамогай кансультантаў і, як правіла, з удзелам яе кіраўніка для абгрунтавання заявак на атрыманне крэдыту ў камерцыйных банках, распрацоўкі праектаў стварэння прыватных фірм, складання праспектаў эмісіі каштоўных папер (акцый і аблігацый), прыватных прадпрыемстваў і тых, якія прыватызуюцца.

Мэта бізнес-плана: вывучэнне рынку збыту запланаванай прадукцыі (паслуг) з улікам іх колькасці і якасці, аналіз выдаткаў вытв-сці і ступень прыбытковасці запяанаванага камерцыйнага мерапрыемства, аналіз магчымага развіцця падзей у запланаванай справе, у т.л. цяжкасцяў і шляхоў іх пераадолення, вылучэнне прыярытэтных паказчыкаў, па якіх можна ацаніць пачатак задуманага мерапрыемства.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дземічаў А. Бізнес-план // БелЭн у 18 т. Т. 3. Мн,, 1996.