Вадарадзкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вадара́дзкія — вялікалітоўскі шляхецкі род герба «Побуг».

Першым з роду згадваецца Пшэцлаў (1400). У крыніцах таксама ўпамінаюцца:

  • Аляксандр, дваранін каралеўскі, староста кернаўскі;
  • N Вадарадзкі, цівун кернаўскі (1494);
  • Мікалай, маршалак віленскага ваяводы А. Гаштольда;
  • Мікалай, староста магілёўскі;
  • Андрэй, ротмістр вількамірскі;
  • Матэвуш, падчашы ковенскі (1638);
  • Якуб, пісар земскі ашмянскі;
  • Аляксандр, служыў пры двары вялікага гетмана літоўскага М. Радзівіла;
  • Ян Мікалаевіч, пісар веліжскі (1769).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]