Ваенна-паветраныя сілы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стратэгічны бамбардзіроўшчык B-2 «Спірыт»

Ваенна-паветраныя сілы (флот) (ВПС, ВПФ) — від Узброеных сіл (УС) дзяржавы, у функцыі якога ўваходзіць барацьба з праціўнікам, якія знаходзяцца ў космасе, паветранай прасторы, на зямлі, на паверхні мора і пад вадой, а таксама транспартаванне дэсанта, дастаўка маёмасці і ўзбраення, паветраная разведка, разведка надвор'я пры дапамозе лятальных апаратаў.

ВПС з'яўляюцца важным элементам ваеннай авіяцыі. У розных дзяржавах можа выступаць як самастойны від УС ці сумесна з войскамі проціпаветранай абароны (ВПВА).

Віды сіл авіяцыі ў ВПС:

  • далёкая (стратэгічная);
  • франтавая;
  • ваенна-транспартная;
  • санітарная;

У складзе ваенна-марскіх сіл і войскаў ППА дзяржавы можа быць марская (палубная і берагавога базавання) авіяцыя і авіяцыя ППА адпаведна. Можа існаваць таксама авіяцыя Сухапутных войскаў (таксама вядомая як армейская авіяцыя), а таксама авіяцыя наземных стратэгічных ядзерных сіл. Азначаныя структуры звычайна не ўваходзяць у склад ВПС дзяржавы.

Вытворчасць уласных лятальных апаратаў і найбольш магутныя ваенна-паветраныя сілы маюць узброеныя сілы Вялікабрытаніі, Германіі, Ізраіля, Кітая, Расіі, ЗША, Францыі, Турцыі і Саудаўскай Аравіі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі