Вандалізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вандалізм — наўмыснае і бессэнсоўнае знішчэнне культурных і матэрыяльных каштоўнасцяў. Асоб, якія ўчыняюць такія дзеянні, завуць вандаламі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паходжанне слова звязана з назвай ўсходне-германскага племені вандалаў, якія разрабавалі ў чэрвені 455 года Рым. Вандалы хутчэй рабавалі і вывозілі каштоўнасці, чым знішчалі іх. У хроніках адсутнічаюць згадкі пра нейкіх асаблівых бедствах вечнага горада. Хоць вандалы захапілі і павезлі тысячы палонных з мэтай атрымання выкупу, Папе Льву I сучаснікі ставілі ў заслугу выратаванне жыхароў Рыма ад поўнага знішчэння. Нягледзячы на ​​гэта, за вандаламі замацавалася слава дзікіх і бескультурных "варвараў", што, магчыма, звязана з жорсткім пераследам каталіцкага духавенства і разбурэннем каталіцкіх цэркваў у вандальскім каралеўстве на поўначы Афрыкі.

Адказнасць за вандалізм згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

  • У адпаведнасці з артыкуламі 345[1] Угалоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у форме штрафа або пазбаўлення волі да трох год.
  • У адпаведнасці з артыкуламі 346[1] Угалоўнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць у форме выпраўленчых прац, штрафа або арышта на тэрмін да шасці месяцаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Уголовный Кодекс Республики Беларусь. - Мн. "Амалфея", 2009, С.240: Уничтожение, повреждение либо утрата историко-культурных ценностей или материальных объектов, которым может быть присвоен статус историко-культурной ценности, по неосторожности

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).