Васальная дзяржава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Васальная дзяржава — дзяржава, якая падпарадкавана іншай дзяржаве, але захоўвае свайго кіраўніка. Такая дзяржава звычайна пазбаўлена права падтрымліваць дыпламатычныя адносіны і заключаць дагаворы, абмежавана ў іншых відах знешніх адносінах, але захоўвае самастойнае ўнутранае кіраванне з некаторымі абмежаваннямі (напрыклад — права чаканкі манеты). Кіраўнік васальнай дзяржавы захоўвае статус і тытул, якія былі ў яго да заключэння васальнага дагавора (напрыклад — кароль).

Такая дзяржава з'яўляецца часткай складанай дзяржавы, але не прымае ўдзелу ў адпраўленнях улады вярхоўнай дзяржавы. Гэтым яно адрозніваецца ад дзяржавы-члена канфедэрацыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).