Васіль Максімавіч Вашчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Вашчанка)
Васіль Максімавіч Вашчанка
Дата смерці 1730
Бацька Максім Ярмалініч Вашчанка
Род дзейнасці мастак
Жанр дрэварыт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Максімавіч Вашча́нка (? — не пазней 1730) — беларускі друкар і гравёр па дрэву.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын М. Вашчанкі. Працаваў у Магілёве ў 1694—1730 гадах. Адносіцца да Магілёўскай школы гравюры[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Гравюра В. Вашчанкі з надпісам «Градъ Могилевъ» з «Кнігі жыцій святых», XVIII ст.
Антымінс «Палажэнне ў труну Хрыста». 1708
Іаан Дамаскін

Большасць падпісаных і непадпісаных твораў (паводле некаторых звестак іх 22) звязана з кніжнай графікай. Выканаў дрэварыты: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698), «Неба новае» І. Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К. Т. Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз. Pacтoўскага  (руск.) (1702, загаловачны ліст з відам Maгілёва); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» (1730), антымінсы (гравюры на дрэве, адбітыя на палатне) 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Гравюры вылучаюцца майстэрскай пабудовай кампазіцыі, сялянскім тыпажом, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурных ліній.

Змяшчэнне на тытульным лісце «Кнігі жыцій святых» віду Магілёва з выявамі будынкаў грамадскага прызначэння — адзін з першых прыкладаў свецкага гарадскога пейзажа ў кірылічнай кнізе.

Зноскі

  1. Вощанки // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 128. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]