Вексель
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вексель ад (ням.: Wechsel — абмен), дакумент, які ўяўляе сабой пісьмовае абавязальніцтва даўцы векселя заплаціць трымальніку векселя адпаведную грашовую суму у вызначаны час.
Форма векселя зацверджаная законам. Вексель павінен мець наступныя рэквізіты:
- Найменне «Вексель», уключанае ў тэкст дакументу
- Імя, рэквізіты даўцы
- Імя, рэквізіты трымальніка
- Сума абавязальніцтва
- Тэрмін выканання абавязальніцтва
- Месца выканання абавязальніцтва
- Дата і месца складання векселю
- Подпіс даўцы векселю
Існуе 2 віды векселяў:
- Просты вексель
- Пераводны вексель (тратта)
Па пераводным векселі плацельшчыкам з'яўляецца не даўца, а трэцяя асоба — акцэптант (звычайна такім выступляе Банк). Акцэптант прымае на сябе безумоўны абавязак заплаціць, ажыццяўляючы акцэпт. Да таго моманту ён не з'яўляецца абавязаным. Па сутнасці, пераводны вексель — пісьмовае паручэнне даўцы банку выплаціць трымальніку векселя азначаную суму ў азначаны тэрмін.
Да векселю адносяць таксама камбіё альбо камбій.
