Вера Міхайлаўна Слабадзянюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вера Міхайлаўна Слабадзянюк
Пол ж
Спецыялізацыя парашутызм
Клуб Мінскі аэраклуб[d]
Нарадзілася 22 чэрвеня 1938(1938-06-22) (85 гадоў)

Вера Міхайлаўна Слабадзянюк (нар. Зубава; 22 чэрвеня 1938 Курск —) — беларуская спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959), заслужаны трэнер БССР (1976)[1]. Жонка Анатоля Слабадзянюка — спартсмена-парашутыста, рэкардсмена свету.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба ДТСААФ БССР[1].

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы і срэбраны прызёр у шматбор'і ў асабістым першынстве (1960, Сафія). Абсалютная чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды па тэхнічных відах спорту (1961). Пераможац і прызёр міжнародных і ўсесаюззных спаборніцтваў. Рэкардсменка свету[2], СССР[1].

Апісанне сусветнага рэкорду[правіць | правіць зыходнік]

  • 20 чэрвеня 1961 года ў Чэхіі парашутысткі І. Салаўёва, Ф. Салдазе і В. Зубава ўстанавілі сусветны рэкорд у групавым скачку на дакладнасць прызямлення з вышыні 1500 метраў без затрымкі раскрыцця парашута. Сярэдняе адхіленне ад цэнтра пры прызямленні склала 2,75 метра[3].

Зноскі

  1. а б в Слободенюк Вера Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 582. — 737 с.
  2. Рэкорд 20 чэрвеня 1961(недаступная спасылка)
  3. Рэкорд 20 чэрвеня 1961(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]