Вернасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вернасцьмаральная якасць, якая характарызуе духоўны стан асобы і вызначае лінію яе паводзін.

Людзі са старажытных часоў высока цанілі стойкасць, нязменлівасць пачуццяў і адносін, выкананне абавязкаў перад людзьмі і грамадствам.

Адданасць чалавека справам і інтарэсам блізкіх яму людзей, калектыву, сацыяльнай групы, грамадства ў цэлым, абавязковасць у выкананні сваіх абяцанняў і абавязкаў, пастаянства ў адносінах з сям'ёй, сябрамі — усе гэтыя праяўленні вернасці вызначаюць развіццё чалавека. Але не менш важная вернасць і для самога чалавека, фармавання яго духоўнага свету, вызначэння цэласнасці жыццёвага шляху.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7