Вечар у Мінскай губерні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апалінарый Гіляравіч Гараўскі
Вечар у Мінскай губерні. пачатак 1870-я
Матэрыял палатно і алейныя фарбы
Тэхніка алейны жывапіс
Нацыянальны мастацкі музей Беларусі, Мінск

Вечар у Мінскай губерні — карціна беларускага мастака Апалінарыя Гараўскага (18331900), напісаная ў пачатку 1870-х гадоў. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш цікавы з пейзажаў Апалінарыя Гараўскага пачатку 1870-х гадоў. У ім яшчэ адчуваецца залежнаснь мастака ад акадэмічных канонаў. Ён дакладна вызначае планы, імкнецца ўраўнаважыць кампазіцыю, у каларыце вытрымлівае раней зададзены колер. Але і тут прыхільнасць да рэалізму, любоў да родных краявідаў бяруць верх. Мастак напаўняе карціну своеасаблівым лірычным гучаннем, прыгажосцю жыцця, якое замірае на ноч[1].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

«Вечар у Мінскай губерні», 1870-я. Паштовая марка РБ 2009 года

У 2009 годзе Пошта Беларусі выпусціла паштовую марку з выявай карціны «Вечар у Мінскай губерні».

Зноскі

  1. а б Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 3: Канец XVIII - пачатак XX стагоддзя / [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, П. А. Карнач] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1989. — 448 с. : іл. ISBN 5-343-00319-2. с. 215