Востраў Кацельны
| Кацельны Котельный, Олгуйдаах арыы |
|
| Каардынаты: | |
| Акваторыя | Паўночны Ледавіты акіян |
| Краіна | |
| Плошча | 23 200 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Кацельны (рус. Котельный, якуцк. Олгуйдаах арыы) — самы вялікі востраў у архіпелагу Новасібірскіх астравоў, у групе астравоў Анжу. Плошча — 23200 км².
Змест |
Гісторыя [правіць]
Адкрыты ў 1773 г. рускім здабытчыкам Іванам Ляхавым. Даследаванні вяліся з 1805 г. На востраве знаходзіцца пахаванне ўдзельніка першай рускай палярнай экспедыцыі (1900 - 1902 гг.) Г. Э. Вальтэра.
Прырода [правіць]
Востраў складаецца пераважна з вапнякоў і сланцаў. Рэльеф пагорысты.. Найвышэйшая кропка - г. Малакатын-Тас (361 м). Маюцца рэкі і азёры.
Сярэдняя тэмпература ў лютым - −29,7 градусаў па Цэльсіі. Сярэдняя тэмпература ў ліпені - 2,9 градусаў па Цэльсіі. Гадавая норма ападкаў - 150 мм.
Кацельны знаходзіцца ў зоне арктычных пустынь з рэдкай травяніста-хмызняковай расліннасцю сярод каменных россыпаў і паліганальных грунтоў. Распаўсюджаныя жывёлы: пясец, мядзведзь белы, шмат птушак. Уваходзіць у ахоўваемую запаведную зону. Знаходкі зніклых звяроў, у тым ліку мамантаў.
Насельніцтва [правіць]
Зараз сталага насельніцтва няма, аднак улетку востраў наведваюць даследчыкі і здабытчыкі.