Востраў Санта-Лузія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Санта-Лузія Santa Luzia |
|
| Каардынаты: | |
| Краіна | |
| Плошча | 35 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
Санта-Лузія[1] (партуг. Santa Luzia) — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 35 кв км. Найвышэйшая кропка — гара Монтэ-Грандэ (395 м.).
Адкрыты ў 1460 г. партугальскімі маракамі ў дзень Святой Люцыі. У той час меў расліннасць, быў населены ўнікальнымі мясцовымі яшчаркамі. У XVIII ст. на востраве жылі людзі, якія займаліся жывёлагадоўляй і ловам рыбы, але апустыньванне вымусіла іх пакінуць Санта-Лузію. Некаторы час выкарыстоўваўся каталіцкімі манахамі як скіт. У XX ст. была пабудавана метэаралагічная станцыя. Зараз сталага насельніцтва няма.
Зноскі
- ↑ Напісанне Санта-Лузія у адпаведнасці з картай Каба-Вердэ ў БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.379.
| Гэта пачатак артыкула пра Каба-Вердэ. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |