Каба-Вердэ
|
|||||
| Дэвіз: «Unidade, Trabalho, Progresso (Адзінства, Праца, Прагрэс)» | |||||
| Гімн: «Cantico da Liberdade» | |||||
| Дата незалежнасці | 5 ліпеня 1975 (ад Партугаліі) | ||||
| Афіцыйныя мовы | партугальская, кабавердыяну | ||||
| Сталіца | Прая | ||||
| Найбуйнейшы горад | Прая | ||||
| Форма праўлення | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
| Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Жоржу Карлуш Фансека (Jorge Carlos Fonseca) Жазэ Марыя Невеш (José Maria Neves) |
||||
| Плошча • Усяго |
166-я ў свеце 4033 км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць |
542 000 чал. 102 чал./км² |
||||
| ВУП • Разам (2007) • На душу насельніцтва |
$2990 млн $2430 |
||||
| Валюта | эскуда Каба-Вердэ | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .cv | ||||
| Тэлефонны код | +238 | ||||
| Часавы пояс | -1 | ||||
Каба-Вердэ, Рэспубліка Каба-Вердэ (РКВ) — астраўная дзяржава, размешчаная ў Атлантычным акіяне каля ўзбярэжжа Заходняй Афрыкі. Архіпелаг складаецца з 18 астравоў, з якіх 10 буйных (9 заселеных) і 8 дробных. Тэрыторыя краіны — 4,033 тыс. км 2.
Насельніцтва больш 485,6 тыс.чал., складаецца з мулатаў партугала-афрыканскага паходжання (каля 71 %), банту (28 %), еўрапейцаў (у асноўным партугальцы) — 1 %.
Сталіца — г. Прая (востр. Санцьягу), насельніцтва — каля 125 тыс. жыхароў.
Нацыянальнае свята — Дзень нацыянальнай незалежнасці — 5 ліпеня.
Афіцыйная мова — партугальская (шырока таксама распаўсюджаны крэольская мова, якой магчыма нададуць статус афіцыйнай).
Асноўная рэлігія каталіцызм, які вызнае каля 90 % насельніцтва.
Грашовая адзінка — эскуда (1 дол. ЗША каля 85 эскуда).
Змест |
[правіць] Прырода і геаграфія
[правіць] Астравы
Архіпелаг Каба-Вердэ мае вулканічнaе паходжанне, месціцца на шырокім падводным вулканічным плато, агульнай плошчай звыш 70 тыс. кв. км. Рэльеф астравоў гарысты. Берагі звілістыя. Глыбіня акіяну каля астравоў часам дасягае 1000 м.
Ён складаецца з 10 адносна буйных і 15 невялікіх астравоў і скал. Агульная працягласць берагавой лініі - 1053 км. У залежнасці ад становішча ў дачыненні да пасатаў астравы падзяляюцца на 2 групы - Барлавенту (Наветраныя) і Сатавенту (Падветраныя).
- Буйныя астравы Барлавенту: Санту-Антан, Сан-Вісенці, Санта-Лузія, Сан-Нікалаў, Сал, Боавішта.
Дзякуючы паходжанню і кліматычным умовам кожны буйны востраў мае непаўторны ландшафт, эканамічную інфраструктуру і этнакультурныя асаблівасці.
[правіць] Клімат
Клімат — трапічны пасатны, вельмі сухі і спякотны. Сярэднемесячныя тэмпературы 22 — 27 °C. Штогадовая колькасць ападкаў 100—250 мм.
Кліматычныя ўмовы ў значнай ступені залежаць ад сезонных пануючых ветраў. Паўночна-ўсходнія пасаты прыносяць сухое і халоднае паветра. З кастрычніка па чэрвень з Сахары дзьмуць усходнія спякотныя вятры харматан, якія часам фарміруюць пылавую смугу. Са жніўня па кастрычнік пануюць вільготныя паўднёвыя і паўднёва-заходнія ветры. У жніўні і верасні паветра вельмі душнае, дзённая тэмпература падымаецца да 36 градусаў і вышэй, а ноччу падае да 18 - 20 градусаў. Найбольш халодная пара ў студзені і лютым.
Халодная Канарская плынь таксама моцна ўплывае на мясцовы клімат. Яна астуджае паверхневыя воды акіяна і паветра над астравамі. У чэрвені Канарская плынь адступае на поўнач. Затое з поўдня набліжаецца цёплая Гвінейская плынь. Прыбярэжныя воды награваюцца да 24 - 28 градусаў.
Малая колькасць ападкаў стварае сталыя праблемы з забеспячэннем вадой. Найбольшая частка вільгаці прыпадае на высокія астравы, дзе хмары затрымоўваюцца гарамі. Але ападкі размеркаваны сезонна, часцяком у выглядзе кароткіх але моцных ліўняў, так што за дзень-два можа вылліца палова сярэднягадавой нормы. Ліўні фарміруюць рэчышчы, якія запаўняюцца вадою толькі ў вільготны сезон. Засухі цягнуцца 5 - 10 і болей гадоў.
[правіць] Карысныя выкапні
Карысныя выкапні - вапняк, галіт, базальт, белая лава, пемза, попел.
[правіць] Глебы
Для паверхні ў той ці іншай ступені характэрныя скальныя выступы. Глебы - ў асноўным багатыя трапічныя чырвоназёмы, але з-за недахопу вады ў сельскагаспадарчай вытворчасці многія землі не выкарыстоўваюцца. На адкрытых для ветру раўнінах, дзе развіваецца эрозія, можна бачыць самотны пустынны ці паўпустынны пейзаж: стромыя голыя скалы, шэрыя глебы, пясок або камяні. Урадлівы пласт хутка выносіцца ветрам. Толькі ў вільготны сезон раўніны пакрываюцца расліннасцю.
[правіць] Раслінны і жывёльны свет
Раслінны свет наогул бедны. На паўночных схілах гор сустракаюцца невысокія дрэвы бамбардэйра з шырокім мясістым лісцем. Іх сок выкарыстоўваюць у якасці лека. Натуральныя лясы захаваліся толькі ў горных раёнах, асабліва на поўначы Фогу. Большасць астатніх насаджэнняў мае штучны характар. Ля крыніц вады часта саджаюць какосавую і фінікавую пальму, у населеных пунктах - акацыі, садовыя дрэвы, трыснягі і хмызняк.
Да з'яўлення еўрапейцаў на астравах не было сысуноў. Нават птушыны свет быў бедным. Перасяленцы прывезлі з сабою трусоў, малпаў, пацукоў і мышоў, якія хутка распладзіліся. Звычайнымі сталі аслы, каровы, коні, свінні. У гарах трымаюць буйвалаў. Вельмі шмат казурак. Прыбярэжныя воды насяляюць самыя розныя рыбіны, у тым ліку прамысловыя. Сустракаюцца розныя віды акул, марскія чарапахі, лангусты.
[правіць] Дзяржаўны лад
РКВ — прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Педра Верона Радрыгеш Пірэш. Апошнія па часе выбары адбыліся 12 лютага 2006.
Выканаўчая ўлада належыць ураду, які валодае досыць шырокімі паўнамоцтвамі і складаецца з 14 міністраў і 6 дзяржсакратароў. Прэм'ер-міністр Жазэ Марыя Перэйра Нэвеш, ізноў прызначаны на гэты пост дэкрэтам прэзідэнта краіны 8 сакавіка 2006 года.
Міністр замежных спраў, супрацоўніцтва і па сувязях з кабавердэанскай дыяспарай — Віктар Мануэл Барбоза Боржэш.
Нацыянальны сход (аднапалатны парламент) складаецца з 72 дэпутатаў, якія маюць 5-летні мандат. Па выніках выбараў 22 студзеня 2006 Афрыканская партыя незалежнасці Каба-Вердэ (ПАІКВ) атрымала ў парламенце 41 дэпутацкае месца, Рух за дэмакратыю (МПД) валодае 29 мандатамі. Два месцы атрымала Хрысціянска-дэмакратычная партыя (УСІД-ПКД). Дзейнічаюць парламенцкія «групы сяброўства» з 17 краінамі. Старшыня Нацыянальнага сходу Арышцідэш Раймунду Ліма.
У РКВ дзейнічае шэсць палітычных партый: Афрыканская партыя незалежнасці Каба-Вердэ (ПАІКВ), Рух за дэмакратыю (МПД), Дэмакратычная партыя (ПКД), Сацыял-дэмакратычная партыя (ПСД), Партыя працы і салідарнасці (ПТС) і Хрысціянска-дэмакратычная партыя (УСІД-ПКД).
[правіць] Сімволіка
[правіць] Эканоміка
Эканоміка краіны развітая слаба, першым чынам, з-за недахопу прыродных рэсурсаў і неспрыяльнага клімату. Па класіфікацыі ПРААН Каба-Вердэ займае 105-е месца па ўзроўні эканамічнага развіцця. Агульны аб'ём ВУП у 2006 склаў 690 млн дол. ЗША, што на 6,5 % больш, чым у папярэднім годзе. Доля сельскагаспадарчай вытворчасці ў ВУП — каля 10 %, прамысловасці — у межах 16 %, на сферу паслуг, уключаючы гандаль і турызм, прыходзіцца да 74 %. Прыбытак на душу насельніцтва ў 2006—2181 дол. ЗША. Інфляцыя ў 2006 склала 5,6 %. Знешняя дзяржаўная запазычанасць склала 53 % ад агульнай сумы (835 млн дол. ЗША). Аб'ём дзяржбюджэту ў 2006 склаў 561 млн дол. ЗША.
Асноўным фактарам, якія вызначаюць жыццяздольнасць эканомікі, па-ранейшаму застаецца значная бязвыплатная замежная дапамога, а таксама ільготныя крэдыты і паступленні валюты з-за межы ад кабавердэанскай дыяспары. Пры гэтым аб'ем замежных інвестыцый у эканоміку краіны за мінулы год склаў каля 60 млн дол. ЗША, накіраваных на будаўніцтва інфраструктуры (дарогі, сеткі электра- і водазабеспячэння, вадасховішчы).
Сельская гаспадарка з'яўляецца нізкапрадукцыйнай (на тэрыторыі краіны вырабляецца да 30 % неабходных сельгаспрадуктаў). Вырошчваецца цукровы трыснёг, бананы, кава, клешчавіна, кукуруза, бульба, фасоль, маніока, таматы і садавіна ў асноўным на землях з арашэннем. У галіне занята парадку 50 % працаздольнага насельніцтва. Плошча земляў, якія культывуюцца складае 42 тыс. га (10 % ад агульнай плошчы архіпелага). Больш 80 % харчавання імпартуецца або пастаўляецца як гуманітарная дапамога. У рыбалоўстве (6 % ад ВУП) занята 3 % актыўнага насельніцтва краіны. Асноўная частка морапрадуктаў экспартуецца ў краіны Еўропы.
Прамысловасць развітая слаба (16 % ад ВУП краіны) і сканцэнтраваная на трох астравах: Санцьягу, Сан-Вісэнці, Сал (парадку 80 % прадпрыемстваў). Маюцца прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, абутковай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. Дзейнічае таксама нацыянальная авіякампанія, будаўнічыя, аўта- і суднарэмонтныя прадпрыемствы. Здабываецца соль (востр. Сал, востр. Майю), пуцалан (востр. Майю), гліна, базальт.
Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2006 склала 551,4 млн дол. ЗША, што на 25 % вышэй паказчыку 2005 года. Асноўныя артыкулы экспарту — вырабы гарбарнай вытворчасці (абутак — больш 50 %), морапрадукты, тавары тэкстыльнай вытворчасці. Каля 26 % імпарту прыходзіцца на харчаванне. Таксама імпартуюцца электратэхнічнае абсталяванне (17,35 %), энерганосьбіты (9,9 %).
Найболей актыўныя гандлёва-эканамічныя сувязі падтрымліваюцца з Партугаліяй (на яе долю прыходзіцца 49,7 % экспарту і 31 % імпарту РКВ), Нідэрландамі, ЗША, Германіяй, Іспаніяй, Францыяй.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] Спасылкі
- www.ecaboverde.com фотагалерэя (англ.) (парт.) (фр.) (італ.) (ням.)
- Каба-Вердэ Overview (англ.)
- www.caboverde.com (парт.)
| Садружнасць партугаламоўных краін (CPLP) | |
|---|---|
| Члены CPLP | |
| Назіральнікі CPLP | |
| Лацінскі Саюз | |
|---|---|
| Краіны-ўдзельнікі | Ангола · Андора · Балівія · Бразілія · Венесуэла · Усходні Тымор · Гаіці · Гватэмала · Гвінея-Бісау · Гандурас · Дамініканская Рэспубліка · Іспанія · Італія · Каба-Вердэ · Калумбія · Коста-Рыка · Кот-д’Івуар · Куба · Мексіка · Мазамбік · Малдова · Манака · Нікарагуа · Панама · Парагвай · Перу · Партугалія · Румынія · Сальвадор · Сан-Марына · Сан-Тамэ і Прынсіпі · Сенегал · Уругвай · Філіпіны · Францыя · Чылі · Эквадор |
| Пастаянныя назіральнікі | Аргенціна · Святы Прастол · Суверэнны Ваенны Ордэн Мальты |
| Афіцыйныя мовы | іспанская · італьянская · каталанская · партугальская · румынская · французская |