Вярблюдкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вярблюдкі
Самка Dichrostigma flavipes
Самка Dichrostigma flavipes
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Raphidioptera Martynov, 1938

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   733320
NCBI   50482

Вярблюдкі (Raphidioptera) — атрад насякомых.

Выдзяляецца 2 сучасных сямействы, каля 100 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар'і. На Беларусі ў вільготных лясах распаўсюджаны вярблюдка танкавусая і бязвочка таўставусая.

Даўжыня 15—20 мм. Сілуэт пярэдняй часткі цела ў профіль нагадвае галаву і цела вярблюда (адсюль назва). Дзве пары празрыстых крылаў, у спакоі складваюцца стрэхападобна, заднія вуэейшыя і карацейшыя за пярэднія. Ротавыя органы грызучыя, вусікі шматчленікавыя. Брушка падоўжанае, у самкі з доўгім яйцакладам.

Развіццё з поўным ператварэннем. Лічынкі развіваювда 2 гады. Кукалкі рухомыя. Лічынкі жывуць у шчылінах і пад карой дрэў, дарослыя — на дрэвах.

Вярблюдкі і іх лічынкі знішчаюць насякомых, асабліва тлей і вусеняў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вярблюдкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.