Віза

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Узор візы КНР

Віза — дазвольны дакумент, які дае права чалавеку на перасячэнне дзяржаўных межаў у пунктах пропуску. Віза — дазвол замежніка на ўезд на тэрыторыю іншай дзяржавы. Аднак існуюць таксама «выязныя» візы, якія даюць права на выезд з краіны.

Візы канкрэтнай краіны выдае як правіла консульства ці пасольства краіны ў іншай краіне. Часам гэтым пытаннем могуць таксама займацца акрэдытаваныя візавыя цэнтры.

Міграцыйны кантроль, як правіла, паміж краінамі, якія заключылі паміж сабой пагадненне аб бязвізавым рэжыме, не адмяняецца. Кантроль адсутнічае толькі паміж краінамі, якія знаходзяцца ў візавых саюзах (напрыклад, Беларусь і Расія або краіны Шэнгенскай зоны). Іміграцыйны кантроль у многіх краінах можа забараніць ўезд ўладальніку сапраўднай візы ў выпадку парушэння ім умоў атрымання візы, парушэння заканадаўства краіны, у якую ён заязджае, або ў выпадку, калі ёсць сумневы ў мэтах яго паездкі.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]