Вікенцій Васілевіч Дрэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вікенцій Васілевіч Дрэнь
Род дзейнасці будаўнік
Дата нараджэння 7 лістапада 1918(1918-11-07)
Дата смерці 2003
Месца працы
Узнагароды і прэміі
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Вікенцій Васілевіч Дрэнь (7 лістапада 1918 — 2003) — беларускі будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1976). Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка (1973)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе абараняў Маскву. З 1959 года да 1981 года працаваў старшынёй Пухавіцкай міжкалгаснай будаўнічай арганізацыі (пазней — Перасоўная механізаваная калона № 220)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны I і II ступеняў, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка. Заслужаны будаўнік Беларускай ССР[1].

Зноскі