Вікіпедыя:Вікідапаможнік/Змест/6. Загрузка медыяфайлаў (праект Команз)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Каб ваш артыкул быў болей інфарматыўны, можна дадаць да яго выяву, відэа або гук. Уся інфармацыя ніжэй тычыцца ўсіх трох абазначаных тыпаў кантэнту.

Медыякантэнт можна дадаваць асобна ў кожным моўным раздзел Вікіпедыі, але тады ім карыстацца можна будзе толькі ў тым раздзеле, куды яго дадалі.

Каб карыстацца файлам ва ўсіх моўных раздзелах, трэба загружаць яго на Вікісховішча (Wikimedia Commons), размешчанае па адрасе commons.wikimedia.org (мова сайта — англійская).

Як дадаць медыякантэнт на Вікісховішча[правіць зыходнік]

  • Калі вы ўжо маеце ўліковы запіс у Вікіпедыі, залагіньцеся на Wikimedia Commons.
  • Націсніце на кнопку Upload.
  • Адкрыецца старонка з падказкамі, што рабіць, каб не парушыць аўтарскія правы на медыякантэнт. Прачытайце. Націсніце Next.
  • Абярыце медыяфайл(ы) для загрузкі.
  • Пазначце аўтарскія правы на файлы.
  • Дадайце назву і апісанне медыякантэнту, дадайце катэгорыі.
  • Медыяфайл загружаны! Вы можаце скапіраваць код вікіразметкі, каб дадаць файл у свой артыкул.

Загрузка выяў[правіць зыходнік]

Як правільна зрабіць выяву[правіць зыходнік]

Найбольш распаўсюджаныя памылкі:

  • Благая якасць выявы (малое разрозненне або блага рэзкасць).
  • Абрэзка значных дэталей аб'екта.
  • Адцягванне ўвагі ад аб'екта прысутнасцю пабочных асоб, жывёл і аб'ектаў.

Увага: выява перад загрузкай не мусіць мець «вадзяных знакаў» (ватэрмарк), падпісанага тэксту і г.д.

Як правільна даць назву файлу з выявай[правіць зыходнік]

  • Замест Africa.png варта даваць больш дэталёвыя назвы, напрыклад, Africa political map Jan. 2012.png, або Africa political map with red borders.png

Якія фарматы файлаў прыдатныя для загрузкі[правіць зыходнік]

  • Найбольш распаўсюджаныя і рэкамендаваныя фарматы: 1-ы паводле папулярнасці jpeg (самы кампактны) — 84 %, 2-гі png (зручны, калі ў вас празрыстая аснова, фон) — 7 %, а 3-ці — svg (зручны для карт і лагатыпаў) — 5 %. Але магчымыя і іншыя незапатэнтаваныя фарматы: pdf, tiff, ogg, djvu і інш.

Увага! У Вікіпедыі нельга карыстацца запатэнтаванымі фарматамі: MP3, AAC, WMA, MPEG і большасцю AVI. Калі ў вас ёсць кантэнт у непрымальным фармаце, канвертуйце яго у свабодны фармат.

Якія памеры файлаў аптымальныя для выяў[правіць зыходнік]

  • Рэкамендаваны максімальны памер файла на Wikimedia Commons — 100 мегабайтаў (у выключных выпадках — 1 гігабайт), але, напрыклад, выяву лепей за ўсё рабіць да мегабайта з памерамі, прыдатнымі для прагляду аб'екта і значных дэталей на ім.

Парады па апісанні выявы[правіць зыходнік]

  • Абавязковыя палі:
    • Апісанне (Description): Кароткае апісанне зместу вашага фота (падзея, дата, асобы). Можна спаслацца на артыкул, куды будзеце дадаваць сваё фота/гук/відэа. Апісанне на англійскай мове вельмі пажадана.
    • Месца, дзе ўзялі (Source): Імя стваральніка або дакладны URL, адкуль фота было ўзята (пажаданы шлях менавіта да выявы). Калі фота ўзята з кнігі (часопіса), пажадана пазначыць аўтара кнігі, ISBN, назву і дату выдання.
    • Аўтар (Author): Пазначаць у кожным выпадку.
    • Дазвол (Permission): Які закон або дакумент дазваляе выкарыстанне матэрыялу.
    • Дата (Date): Поўная дата лепей за толькі год.

Як дадаць чужую выяву[правіць зыходнік]

  • Неабходна атрымаць дазвол. Рэкамендавана карыстацца пісьмовай формай дазволу, якую даслаць на адрас: permissions-commons@wikimedia.org Пажадана з адраса аўтара або ўключыць ў яго копію ліста.
    Кароткая спасылка на ўзор: ВП:Атрыманне дазволаў
  • Калі працуеце не з уласнымі выявамі, варта:
    • Расказаць аўтару, што такое Вікіпедыя.
    • Пазначыць выяву, якую вы хочаце размясціць (са спасылкай).
    • Пазначыць, дзе вы хочаце размясціць выяву (са спасылкай).
    • Запытаць дазвол на размяшчэнне выявы пад умовамі грамадскага здабытку або свабоднай ліцэнзіі, напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0 International
    • На старонцы выявы пазначыць імя аўтара, а таксама спасылку, адкуль узята фота.
    • Падзякаваць уладальніку выявы.

Узоры:

НЕ ЗМЯШЧАЙЦЕ Ў ВІКІПЕДЫЮ ВЫЯВЫ, АЎТАРСТВА І ЎМОВЫ РАСПАЎСЮДЖАННЯ ЯКІХ ВЫ НЕ ВЕДАЕЦЕ!

Выкарыстанне выяў[правіць зыходнік]

Код генеруецца пасля заліўкі выявы:

[[Файл:Белы наліў.jpg|thumb|Так выглядаюць звычайныя беларускія яблыкі.]]

і дадаецца самастойна ў пажаданае месца артыкула.

Таксама можна дадаць выяву праз панель рэдагавання артыкула, якая размешчана над асноўным акном рэдагавання.

Назва файла бярэцца з загалоўка на старонцы прагляду файла.

Пасля Файл:Белы наліў.jpg можна смела дадаваць праз рэдактар.

Пачытаць болей пра дадаванне малюнка.

Устаўка галерэі[правіць зыходнік]

Каб дадаць галерэю карыстайцеся адмысловы тэгам

<gallery>

, а таксама назвамі файлаў выяў з Wikimedia Commons.

Прыклад:

<gallery>
Файл:Wiki.png|Подпіс 1
Файл:Wiki.png|Подпіс 2
</gallery>

Гэты тэг можна ўводзіць самому з дапамогай вікіразметкі, або праз панэль рэдагавання ў рэжыме зыходніка, або праз панэль рэдагавання візуальнага рэдактара. Як дадаць галерэю праз візуальны рэдактар.

Чытаць болей пра галерэі.

Пошук фота, відэа, аўдыё для вашага артыкула[правіць зыходнік]

Перш за ўсё рабіце свае выявы.

  1. Шукайце выявы, якія знаходзяцца ў грамадскім здабытку (public domain) або выкарыстоўваюць свабодныя ліцэнзіі (напрыклад, Creative Commons Attribution Share-Alike 4.0) у інтэрнэце.
  2. Шукайце выявы на дзяржаўных і ўрадавых сайтах.
  3. Шукайце выявы ў Вікіпедыі ў адпаведных артыкулах на іншых мовах або на Wikimedia Commons.
  4. Матывуйце іншых вікіпедыстаў дапамагаць вам.

Калі вы не знайшлі выявы, але вельмі хочаце яе дадаць, пастаўце заглушку. Гэта будзе сігналам для іншых вікіпедыстаў дапамагчы шукаць. Або распачніце на старонцы размоў артыкула раздзел пошуку выявы.