Вікіпедыя:ЧАПЫ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тут знаходзіцца спіс частых пытанняў адносна працы ў Вікіпедыі і адказы на іх. Калі вы не знаходзіце адказ на пытанне, якое вас клапоціць, задайце яго на форуме.

1. Вы карыстаецеся няправільным правапісам беларускай мовы[правіць зыходнік]

Гэты раздзел Вікіпедыі выкарыстоўвае акадэмічны правапіс беларускай мовы, нормы якога былі распрацаваны у 1933 годзе і рэфармаваныя у 1953 і 2008 гадах (гл. Беларуская граматыка). Артыкулы «тарашкевіцай» змяшчаюцца па адрасе be-tarask.wikipedia.org

2. Няма артыкула пра майго любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)[правіць зыходнік]

У беларускім раздзеле Вікіпедыі пакуль што 241 898 артыкулаў. І працуе не так шмат людзей, як, напрыклад, у выдавецтвах «Britannica». Таму і ёсць недахоп артыкулаў. У любым выпадку Вы можаце далучыцца да справы напісання артыкула пра вашага любімага спартсмена (акцёра, паэта і г. д.)