Галерэя Тэйт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стары будынак галерэі (Tate Britain).

Галерэя Тэйт (Tate Gallery) — мастацкі музей у Лондане, самы буйны ў свеце збор англійскага мастацтва XVI—XX стст. Была заснавана прамыслоўцам сэрам Генры Тэйтам. Адкрылася 21 ліпеня 1897 года. У аснову калекцыі быў пакладзена асабісты збор заснавальніка. Паводле даведніка па галерэі 1897 года, пачатак калекцыі сэра Генры Тэйта паклалі тры карціны, адна з якіх — «Чацвер» У. Д. Садлера[1].

У 1926 годзе да будынка быў прыбудаваны аддзел замежнага жывапісу (прадстаўлены галоўным чынам французскія імпрэсіяністы і постімпрэсіяністы). У 1987 годзе адкрылася галерэя Клор (Clore Gallery), у якой выстаўлена самая поўная калекцыя твораў Цёрнера, завешчаная ім дзяржаве. У 1988 годзе адкрыўся філіял галерэі ў Ліверпулі. У маі 2000 года ў пераабсталяваным будынку былой электрастанцыі Bankside Power Station(англ.) бел. на паўднёвым беразе Тэмзы, насупраць сабора св. Паўла, адкрылася галерэя сучаснага мастацтва (Тэйт Мадэрн; архітэктары Херцаг і дэ Мёран).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Каардынаты: 51°29′27″ пн. ш. 0°07′38″ з. д. / 51.490833° пн. ш. 0.127222° з. д. (G) (O) (Я)