Ганна Міхайлаўна Ліхман
Ганна Міхайлаўна Ліхман | |
---|---|
Дата нараджэння | 1928 |
Дата смерці | 2001 |
Прафесія | балетмайстар, танцавальны педагог, харэограф |
Узнагароды |
Ганна Міхайлаўна Ліхман (1928—2001) — балетмайстар, заслужаны работнік культуры БССР.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1951 г. Г. М. Ліхман пераехала ў г. Баранавічы з г. Ашхабада, дзе да вайны жыла яе сям’я.
Скончыла харэаграфічнае аддзяленне культасветвучылішча г. Ашхабада, працавала ў складзе Свярдлоўскага вандроўнага тэатра оперы и балета, ансамблі песні і пляскі Беларускай ваеннай акругі.
У Баранавічах у 1966 годзе Г. М. Ліхман арганізавала народны дзіцячы ансамбль танцаў «Лялькі» пры Гарадскім Доме культуры. Гэтай працы яна прысвяціла 30 гадоў. У 1982 годзе ансамбль стаў лаўрэатам прэміі Ленінскага камсамола Брэстчыны, у 1984 годзе атрымаў званне лаўрэата прэміі ЛКСМБ, у 1995 годзе быў узнагароджаны дыпломам Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у г. Маскве[1].
У 1996 годзе Ганна Міхайлаўна перадала кіраўніцтва калектывам сваёй вучаніцы Алене Івановіч[2].
У 1991 г. балетмайстару і педагогу А. М. Ліхман было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР» за вялікі ўклад у адраджэнне нацыянальнай культуры і народных традыцый, эстэтычнае выхаванне працоўных[3].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У кастрычніку 2008 года была адкрыта мемарыяльная дошка на Гарадскім Доме культуры ў гонар Ганны Ліхман.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Народный детский ансамбль танца «Лялькі».
- ↑ Ганна Міхайлаўна Ліхман, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
- ↑ О присвоении почетного звания «Заслуженный работник культуры Белорусской ССР» работникам учреждений культуры республики, УКАЗ ПРЕЗИДИУМА ВЕРХОВНОГО СОВЕТА БЕЛОРУССКОЙ ССР. 6 марта 1991 г. № 699-XII.