Георгій Пятровіч Тарыкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Пятровіч Тарыкаў
Дата нараджэння 24 кастрычніка 1940(1940-10-24) (83 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Георгій Пятровіч Тарыкаў (нар. 24 кастрычніка 1940, Саратаў, Расія) — спецыяліст у галіне прыкладной механікі і трыбатэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1995), прафесар (2008). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2001, член-карэспандэнт з 1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (спецыяльнасць «Цеплавозы і цеплавозная гаспадарка», 1964), Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (аспірантура, 1973), Інстытут механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (дактарантура, 1994).

Працаваў на Прыволжскай чыгунцы (1966—1969, станцыя «Саратаў-2», начальнік дынамаметрычнага вагона), Аранскім тэхнічным універсітэце (Алжыр; 1977—1980), Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (1989—2014, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Дэталі машын», з 1998 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (1973—1976, 1980—1989 і з 2014, механічны факультэт, кафедра «Дэталі машын, пуцявыя і будаўнічыя машыны», прафесар, у 1982—1987 — загадчык кафедры «Будаўнічая механіка»).

Навуковыя інтарэсы: механіка дэфармуемага цвёрдага цела; электрычнае мадэляванне прасторавых кантактных задач.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Бронзавы медаль ВДНГ СССР (1983), нагрудны знак «Изобретатель СССР» (1984), граматы Генеральнага консульства СССР у Алжыры, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Решение пространственных контактных задач для пар трения методом электромоделирования : автореферат диссертации … доктора технических наук : 05.02.04 ; 01.02.04 / Тариков Георгий Петрович. — Гомель, 1994.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Специалист по контактным задачам / Э. Старовойтов // Путь в науку : очерки о докторах и профессорах — выпускниках гомельских вузов. — Гомель, 2004. — Вып. 1 : Доктора и профессора — выпускники БелГУТа. — С. 133—135.