Грануламетрычны склад глебаў
Выгляд
Грануламетрычны склад, механічны склад — утрыманне ў мелказёме глебы механічных элементаў (фракцый) рознай буйнасці. Глебы класіфікуюцца па грануламетрычнаму складу ў залежнасці ад утрымання фізічнага пяску (часціцы болей за 0,01 мм) ці фізічнай гліны (часціцы менш за 0,01 мм). Па грануламетрычнаму складу глебы падзяляюць на:
- пясок рыхлы;
- пясок звязны;
- супесь;
- суглінак лёгкі;
- суглінак сярэдні;
- суглінак цяжкі;
- гліна лёгкая;
- гліна сярэдняя;
- гліна цяжкая.
Для дэталёвага падзелу глебаў па грануламетрычным складзе выкарыстоўваецца ўтрыманне пераважных фракцый:
- пяску (0,25-1 мм);
- буйнога пылу (0,01-0,25 мм);
- сярэдняга пылу (0,005-0,01 мм);
- тонкага пылу (0,001-0,005 мм);
- ілу (< 0,001 мм)